Наймацнейшы за дзесяцігоддзі землятрус адбыўся ў Турцыі
Наймацнейшы за дзесяцігоддзі землятрус адбыўся ў Турцыі. Таксама моцна адчулі яго наступствы ў Сірыі, а таксама іншых суседніх краінах, у тым ліку ў Ліване, Іраку і Грузіі.
Сама меней 1453 чалавекі загінулі ў Турцыі і Сірыі пасля ранішняга землятрусу магнітудай амаль 8 балаў, які адбыўся на глыбіні каля 18-ці кіламетраў. Гаворыцца таксама пра значныя разбурэнні будынкаў, дзе вядуцца пошукава-выратавальныя працы. Каля гадзіны таму ў дзвюх краінах зарэгістравалі новыя штуршкі.
Еўрапейскі звяз высылае пошукава-ратаўнічыя групы ў Турцыі. Сваю дапамогу прапанавалі Злучаныя Штаты.