Наймацнейшыя за гісторыю метэаназіранняў ліўні абрынуліся на Швейцарыю



На Швейцарыю абрынуліся самыя моцныя за ўсю гісторыю метэаназіранняў у краіне ліўні, паведамляе радыёстанцыя KFGO.

Значны ўрон непагадзь нанесла фінансаваму цэнтру краіны — гораду Цюрыху. Тут моцныя ліўні суправаджаліся ўраганным ветрам. У выніку ў горадзе паваліла мноства дрэў, некаторыя вуліцы былі затоплены. У горадзе адбыўся транспартны калапс — быў спынены аўтобусны і трамвайны рух.

Гарадскія ўлады пакуль не паведамлялі аб магчымых пацярпелых. Зараз у горадзе ацэньваюць шкоду ад стыхіі.

Сіноптыкі папярэджваюць, што ў бліжэйшыя дні дажджы ў рэгіёне працягнуцца. Існуе небяспека паводак. Насельніцтва просяць трымацца далей ад рэк, паколькі ўзровень вады падняўся. Таксама распаўсюджана папярэджанне аб апоўзнях.

Фота: Reuters