Найпрыгажэйшая ліштва на Палескай у Гомелі
Вуліца Палеская ў Гомелі напрыканцы 19 – пачатку 20 стагоддзя забудоўвалася драўлянымі будынкам з вельмі багатай аздобай – ліштвамі, карункавымі падзорамі і надзейнымі аканіцамі.
Аматар драўлянага дойлідства можа ісці па вуліцы Палескай, як па музеі. І аздоба кожнага дом будзе ўражваць сваім непаўторным выглядам.
Але ёсць дом, ліштвы якога уражваюць нават на фоне ўсёй разнастайнасці ліштваў вуліцы Палескай.
„Гэта адна з маіх любімых ліштваў – поўны набор элементаў”, – кажа Яўген Малікаў, кандыдат мастацтвазнаўства, аўтар кнігі «Традыцыі разьбянога дэкору ў народнай архітэктуры паўднёва-ўсходняй Беларусі (канец ХІХ-першая палова ХХ ст.)».
Беларускае Радыё Рацыя
