Найстарэйшая піўная ў Еўропе і найбольш цікавыя рэстараны Уроцлава



Рэстараны, бары, «пабы». Ва Уроцлаве іх шмат, але некаторыя яшчэ маюць цікавую гісторыю, бо працуюць на адным і тым жа месцы ўжо каля 100 гадоў. Даведайцеся больш пра аб’екты, якія часам пад іншым, а часам і пад той жа назвай, з перапынкам ці без перапынку, частуюць ўроцлаўцаў!

Рэстаран у Вертхайме/Рэноме

Уражлівы від быў захаваны на фотаздымку ў 1930-х гадах. Гэта быў від на вялізны, раскошны рэстаран Wertheim.

Hotel Monopol

Адкрыты ў 1892 годзе гатэль «Манаполь» адразу ж быў ацэнены па заслугах. Элегантны інтэр’ер рэстарана і добрая кухня прыцягвалі і прыцягваюць гурманаў з усёй Еўропы.

Кафетэрыі на Галоўным вакзале

На Галоўным вакзале ва Уроцлаве працавала некалькі рэстаранаў і кавярняў, як і сёння, так і сто гадоў таму. На фота Hauptbahnhof Konditorei, проста кандытарская пры Галоўным вакзале, 30-40-е гады 20 стагоддзя.

Рэстараны ў Зале Стагоддзя

Фотаздымак зроблены падчас Стогадовай выставы ў 1913 годзе (неўзабаве пасля адкрыцця абʼекта). Апроч рэстарана з летнім садам, у Зале Стагоддзя працаваў, між іншым, вінны бар.

Вінакурня Augusta Belza / Speakeasy

Фота зроблена на пачатку 20 стагоддзя. У шматкватэрным доме Зібен Курфюрстэн, або „Пры сямі курфюрстах”, можна было купіць віно з Белза (цяпер Украіна, Львоўская вобласць). Сёння ў Speakeasy можна патрапіць проста з Рынкавага пляца, хоць у часы вінакурні тут была вітрына.

Hotel Savoy

Хоць Savoy ужо не гатэль, а інтэрнат, паесці тут усё ж можна. Савой перажыў свае залатыя гады ў часы Польскай Народнай Рэспублікі, асабліва ў шостым дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя.

Stadthauskeller / Spiż

Так, у рэстаране Spiż можна абедаць стагоддзямі. Заснаваны ў 1863 (!), рэстаран дзейнічаў пад імёнамі Rats Weinkeller Reiffeisen, Stadthauskeller, а пасля вайны таксама як Ратуша.

Рэстаран Zum Ratsherrn / Dwór Polski

Так выглядаў Двор Польскі, раней вядомы як Двор Вазаў, у 1920-я гады. Konzertsaal Spätenbräu (канцэртная зала) быў пераўтвораны ў Restaurant zum Ratsherrn, а пазней і ў Ratsherrn Schänke.

Schweidnitzer Keller / Piwnica Świdnicka

Найстарэйшая піўная ў Еўропе добра вядома ўсім аматарам піва. У рэстарана, які працуе з 1273 года, былі ўзлёты і падзенні. Але ён усё так жа працуе, як і 700 гадоў таму.

Дзякуй за ўвагу, наступны раз звернем увагу на найбольш цікавыя муралы Уроцлава!

Беларускае Радыё Рацыя