Наталля Бортнік: Усе баяцца другога піка



Каранцінныя меры ўсё яшчэ працягваюцца для жыхароў Нью-Ёрку, што ў Злучаных Штатах Амерыкі. Адзін з чарговых этапаў паслаблення запланаваны на 13 чэрвеня.

„На дадзены момант дазваляецца выходзіць з дому, працуюць гандлёвыя кропкі, паступова аднаўляецца праца прадпрыемстваў. Але людзі не спяшаюцца ў офіс, паколькі не вераць, што эпідэмія можа хутка скончыцца”, — распавяла беларуска Наталля Бортнік:

– Апошнюю статыстыку я не глядзела, мы ўжо не сочым, паколькі лічбы сталі шасцізначнымі. Але, мне падаецца, што ў Нью-Ёрку маем каля чатырох соцень захварэўшых. Мы прайшлі ўжо свае пікі, дзесьці першы пік прайшлі ў красавіку. Пакуль горад паціху адкрываецца. Усе, канешне, баяцца другога піка, не ведаем, калі ён будзе.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Апошнія дадзеныя па ЗША кажуць пра тое, што агулам тут 376 тысяч хворых на каронавірус. Пры гэтым выздаравелі толькі каля 67 тысяч.

Беларускае Радыё Рацыя