National Geographic прызнаў наяўнасць на Зямлі пятага акіяна
Па словах картографаў, воды, якія абмываюць Антарктыду, маюць свае адметныя асаблівасці, што дазваляе вылучыць іх у асобны акіян.
У матэрыяле ўдакладняецца, што ў супольнасці географаў пытанне аб выдзяленні пятага акіяна было даўно адкрыта, так як многімі ён прызнаваўся як працяг Ціхага, Атлантычнага і Індыйскага.
Цяпер тэрмін Паўднёвы акіян уключае воды, якія атачаюць Антарктыду і доўжацца да 60-х градусаў паўднёвай шыраты за выключэннем праліва Дрэйка і мора Скоша, якое адносіцца да паўднёвай часткі Атлантычнага акіяна.
Утварыўся Паўднёвы акіян прыкладна 30 млн гадоў таму, калі Паўднёвая Амэрыка аддзялілася ад Антарктыды, утварыўшы праліў Дрэйка.
Да гэтага моманту навуковая супольнасць прызнавала чатыры акіяны: Атлантычны, Ціхі, Індыйскі і Паўночны Ледавіты.