Нацыянальны аэрапорт Мінск расказаў пра рэкорды 2018 года



Нацыянальны аэрапорт Мінск падвёў вынікі работы ў 2018 годзе, расказаўшы пра цікавыя лічбы і незвычайныя факты, якімі запомніўся мінулы год.

Максімальная колькасць абслужаных рэйсаў у дзень склала ў 2018 годзе 192, максімум у месяц – 5 215 рэйсаў. 540 142 – рэкордная колькасць абслужаных пасажыраў за месяц.

Колькасць абслужаных у Нацыянальным аэрапорце Мінск самалётавылетаў склала 26 082. У топ-5 самых папулярных кірункаў увайшлі Масква, Кіеў, Санкт-Пецярбург, Варшава, Франкфурт-на-Майне.

Самае нечаканае пытанне ў даведачнай – як купіць кола для самалёта, самае незвычайнае – якая норма ручной паклажы. Задавалі пытанні і праз сацсеткі, напрыклад, пісалі „як справы? што робіш?”.

У 2018 годзе ў аэрапорце было прынята і адпраўлена 3 113 476 адзінак багажу. Дзіцячая каляска – самая незвычайная забытая рэч, што знаходзілася ў камеры захоўвання.

У барах службы кейтэрынгу выпілі 174 111 кубкаў кавы, часцей за ўсё куплялі шакалад, цукеркі, зефір.

belta.by