Навагодні экспрэс у рэзідэнцыю Дзеда Мароза пачне курсіраваць 13 снежня



Першы ў гэтым сезоне навагодні экспрэс у рэзідэнцыю Дзеда Мароза адправіцца з Менска 13 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

Спецыяльны маршрут выхаднога дня арганізуюць для турыстаў у навагоднія і калядныя святы, а таксама ў час зімовых канікулаў у школьнікаў. Поезд з купэйных вагонаў будзе курсіраваць з Менска ў Берасце 13, 20, 24 і 27 снежня, а таксама 2, 4, 6 і 13 студзеня.

Навагодні састаў будзе адпраўляцца са станцыі Менск-Пасажырскі ў 21.57 і прыбываць у Берасце раніцай наступнага дня ў 7.50, адкуль турыстаў даставяць у Белавежскую пушчу на аўтобусах. У нацпарку госці правядуць цэлы дзень. Назад у сталіцу навагодні поезд будзе адпраўляцца з Брэста ў 17.28 і прыбываць у Менск у 22.18.

Штогод турыстычным поездам па напрамку Менск – Берасце – Менск перавозіцца больш як 1600 чалавек. Плануецца, што ў гэтым сезоне падарожжа ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза зробяць звыш 2000 пасажыраў.

belta.by