Навагоднія кірмашы разгорнуцца ў Менску з 14 снежня



«Калядны кірмаш» адкрыецца ў Менску 14 снежня на двух пляцоўках. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Аляксандр Шастакоў, інфармуюць «Мінск-Навіны».

Гандлёвыя рады размесцяцца на пляцоўцы каля Палаца спорту і на Кастрычніцкай плошчы. У Верхнім горадзе ладзіць кірмаш, як у мінулым годзе, не плануецца.

zviazda.by