Наваградак уздымае настрой
Апынуцца летнім сонечным днём у старажытным Наваградку – асаблівая прыемнасць. Гэта як сустрэча з даўнім старэйшым сябрам, якога даўно не бачыў і ад якога можна пачуць шмат мудрага і ў дадатак яшчэ нешта новае. Тры гадзіны майго шпацыру па нашай старажытнай сталіцы праляцелі амаль незаўважна. І вось, здаецца, ведаеш усе помнікі архітэктуры Наваградку, але кожны раз убачыш нешта з іншага ракурсу, знойдзеш нейкія новыя куточкі і няведамыя для сябе старонкі гораду. Суботнім днём у Наваградку амаль панавала цішыня, якую зрэдку парушалі адзінкавыя турысты. Цішыня, як для гораду, зусім нязвыклая і нейкая асабліва загадкавая.
У жнівеньскую пару ў Наваградку багата разнастайных кветак і раслін.
Шматлікія каменныя скульптуры ўпрыгожваюць скверы і паркі раённага цэнтру, які малымі скульптурнымі формамі ўсё больш напаўняе сваё сучаснае аблічча.
Так выглядае пляцоўка перад мясцовым ЗАГСам.
Гэтую частку гораду ўпрыгожвае пано з выявай Шчорсаўскага палацу паводле гравюры Напалеона Орды.
Выгляд дамініканскага кляштару з тылу.
Перліна наваградскай архітэктуры па-ранейшаму радуе наведнікаў і жыхароў гораду.
У самым цэнтры гораду.
Былы кляштар францішканаў, цяпер праваслаўны Мікалаеўскі сабор.
Помнік Елісею Лаўрышаўскаму.
Святы Елісей бласлаўляе падарожніка. А можа папярэджвае вандроўніка пра хуткаплыннасць часу і сэнс нашага быцця на гэтым свеце.
Замкавая гара і Фарны касцёл.
Від на наваколле з Кургану Міцкевіча.
За плячыма вялікага Адама.
Ля былых гандлёвых радоў у выходны зусім бязлюдна.
Адама Міцкевіча не можа быць у Наваградку зашмат.
Адзін з трох даўніх дамкоў, якія стаяць адзін пры адным непадалёк аўтавакзалу.
У Наваградак трэба прыязджаць не толькі для таго, каб успомніць нашу старажытную гісторыю і сваю асабістую маладосць, але і каб узняць настрой і адчуць новы імпульс да жыцця.
Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя