Навукоўцы знайшлі ў Бразіліі „сама рэдкую птушку ў свеце”



Праз месяцы пошукаў вучоныя заўважылі ў Бразіліі Тапакола Штрэземана (Merulaxis stresemanni), якую называюць “сама рэдкай птушкай у свеце” і апошні раз да гэтага назіралі ў 1995 годзе, напісала 28 снежня выданне ScienceAlert.

Самак Тапакола Штрэземана заўважылі 12-га і 14 снежня. Вучоныя лічаць, што ў свеце засталося ўсяго некалькі такіх птушак. Знаходка дае надзею, што Тапакола Штрэземана ўдасца выратаваць ад поўнага вымірання.

Тапакола Штрэземана адкрылі ў 1830 годзе. Наступны раз прадстаўнікоў гэтага віду атрымалася выявіць толькі ў сярэдзіне XX стагоддзя, а потым яны зноў зніклі на 50 гадоў.

Птушка мае доўгі хвост і адрозніваецца незвычайнымі спевамі. На старонцы American Bird Conservancy ў Twitter можна паслухаць запіс яе голасу.

Беларускае Радыё Рацыя