Наземны выезд з Беларусі на аўтамабілі платны
Наземны выезд з Беларусі на аўтамабілі платны – варта пра гэта памятаць.

З трэцяга красавіка знятыя абмежаванні на выезд з Беларусі праз наземныя пункты пропуску. Таму варта памятаць, што з 1 чэрвеня 2021 года пачаў дзейнічаць падатак на выезд з Беларусі на аўтамабілі.
Аплату неабходна здзейсніць да ўезду ў пункт пропуску. Яна складае 1 базавую велічыню (32 рублі) за транспартны сродак масай да 5 тон незалежна ад колькасці пасажыраў у ім.
Ёсць шэраг выключэнняў. Да прыкладу, аплата не абавязвае прафесійных кіроўцаў, інвалідаў 1 і 2 групы, тых, хто едзе на лячэнне і так далей.
