Названыя топ-6 краін, адкуль сёлета ў Беларусь завітала больш за ўсё замежнікаў
У Міністэрстве спорта і турызма назвалі шэсць краінаў адкуль сёлета больш за ўсё завітала замежных вандроўнікаў: Расея, Турцыя, Кітай, Латвія, Літва і Польшча. Агулам замежныя госці скарысталіся турыстычнымі паслугамі на 116 мільёнаў даляраў. Лічбы меншыя, чым у мінулыя гады і ў ведамстве гэта звязваюць з міжнароднай сітуацыяй вакол Беларусі.
Дасведчаны экскурсавод адзначае, што самае галоўнае для іншаземных падарожнікаў – адпаведныя ўмовы:
-Уязны турызм – гэта справа вельмі важная, адказная і вельмі складаная. Ён патрабуе адпаведных умоў. Маем цікавыя гістарычныя аб’екты, цікавыя этнаграфічныя аб’екты і цудоўную прыроду, якая вабіць замежнага турыста. Але ж побач з гэтым павінна быць адпаведная інфраструктура. Калі няма тых умоў, якіх патрабуе турыст, ён не паедзе.
Што датычна ўнутранага турызму, то сёлета ён павялічыўся амаль удвая. Сярод саміх беларусаў асаблівы попыт на агульна гістарычныя экскурсіі, рэлігійныя туры і прыродазнаўчыя вандроўкі.
Беларускае Радыё Рацыя