Названы самыя папулярныя гарады свету ў 2018 годзе



Эксперты аналітычнай кампаніі Euromonitor не сталі чакаць канца года і апублікавалі спіс самых наведвальных гарадоў свету. Шэсць з дзесяці найбольш наведвальных знаходзяцца ў Азіі. Лідарамі у 2018-ым годзе сталі Ганконг (29,8 мільёнаў гасцей), Бангкок (23,7 млн.) і Лондан (20,7 млн.).

10 самых наведвальных гарадоў свету:

  1. Ганконг
  2. Бангкок
  3. Лондан
  4. Макао
  5. Сінгапур
  6. Парыж
  7. Дубай
  8. Нью-Ёрк
  9. Куала-Лумпур
  10. Шэньчжэнь

Усяго ў рэйтынг ўвайшла сотня гарадоў з шасцісот даследаваных. Пры складанні топ-100 ўлічвалася колькасць замежных турыстаў, якія правялі ў горадзе не менш за суткі незалежна ад мэты візіту. З статыстыкі выключылі лакальных турыстаў, працоўных, а таксама студэнтаў, якія знаходзяцца ў краіне больш за год.Што да Еўропы, то найбольшую цікавасць для турыстаў прадстаўлялі тут Стамбул, Рым, Анталья, Прага, Амстэрдам, Барселона, Мілан і Вена.

Беларускае Радыё Рацыя