Названыя лепшыя гарады для падарожжаў у 2022 годзе
Брытанскае выданне The Independent назвала лепшыя гарады для падарожжаў у 2022 годзе. Сярод іх адзін украінскі і адзін літоўскі гарады.
У прэстыжны спіс па выніках 2021 года ўключана Адэса. Горад адзначылі за цудоўную архітэктуру, выдатныя пляжы, недарагія гатэлі і зручную інфрасттуктуру. Па словах прадстаўнікоў The Independent, Адэса – магчыма самы прыгожы горад ва ўсім былым Савецкім саюзе.
У спіс must-visit месцаў таксама ўвайшлі Вена (Аўстрыя), Ханья (Крыт, Грэцыя), Неапаль (Італія), Парыж (Францыя), Севул (Паўднёвая Карэя), Каўнас (Літва), Осла (Нарвегія) і Спліт (Харватыя).