Непрацоўныя дні ў Расеі працягнуты да 11 траўня
Уведзеныя з-за пандэміі каранавіруса непрацоўныя дні ў Расеі трэба падоўжыць да 11 траўня пры строгім выкананні прафілактычных мер, прынятых у рэгіёнах. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на нарадзе па пытаннях процідзеяння распаўсюджванню каронавіруса ў рэгіёнах РФ, піша ТАСС.
Ён нагадаў, што наперадзе ў Расеі чарада вялікіх травеньскіх святаў, а паміж імі – рабочыя дні 6, 7 і 8 траўня. Пуцін адзначыў, што „і ў звычайнай сітуацыі многія б не працавалі, бралі адгулы або адпачынак, а цяпер тым больш нельга рызыкаваць”.
„Таму лічу правільным абвясціць гэтыя тры дні непрацоўнымі з захаваннем заработнай платы. Такім чынам, з улікам усіх майскіх святаў перыяд непрацоўных дзён будзе доўжыцца да 11 траўня ўключна. Але, звяртаю вашу ўвагу, пры строгім выкананні прафілактычных мер, прынятых цяпер у рэгіёнах”, – заявіў кіраўнік Расеі.