Незвычайны „німб” над Чарлёнскай царквой (фота)



Увечары 16 ліпеня над Чарлёнскай царквой, што стаіць пры дарозе ў Мастоўскім раёне, назіраўся незвычайны авальны „німб”. Па выглядзе ён нагадваў белы след, які звычайна пакідаюць самалёты, толькі быў „німб” нейкай дзіўнай формы. Цягам паўгадзіны „німб” перамяшчаўся ў небе ў бок раённага цэнтру Масты.

Charliona-nimb

Беларускае Радыё Рацыя, фота Уладзіміра Хільмановіча