Нідэрланды адмовіліся ад назвы “Галандыя”



З пачатку студзеня бягучага года Нідэрланды афіцыйна спынілі выкарыстанне назвы “Галандыя” для абазначэння дзяржавы.

Гэта зрабілі для фарміравання ўніфікаванага нацыянальнага брэнда, адзначалі ў Міністэрстве замежных спраў Нідэрландаў. “Мы хочам прадставіць Нідэрланды як адкрытую, вынаходлівую ды інклюзіўную краіну”, — адзначалі раней у МЗС.

Прынятая мера накіравана на стымуляванне экспарту, турызму і спорту. Так, назву Нідэрланды плануюць выкарыстоўваць у Алімпійскіх гульнях у Японіі і конкурсе “Еўрабачанне-2020”, які пройдзе ў Ратэрдаме.

Паўночная і Паўднёвая Галандыі — гэта толькі дзве з 12-ці правінцый сучасных Нідэрландаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота pixabay.com