Нідэрланды: сертыфікат з QR-кодам – ключ да свабоднага перамяшчэння



Фактычна ні ў адно публічае месца немагчыма будзе трапіць у Нідэрландах без кавіднага сертыфіката.

Большая частка насельніцтва вакцыянаваная, вакцынацыя – па жаданні, але дае пэўныя перавагі, – адзначыў беларус Зміцер Пустаход:

– Мне здаецца, што ўрад даволі разумна ўсё робіць. Адным з прыкладаў з’яўляецца тое, што ёсць адмысловы дадатак для тэлефона, дзе паказваецца, прайшоў ты вакцынацыю ці не, спецыяльны QR-код паказвае. І на многія мерапрыемствы арганізатары пішуць, што ўваход пры наяўнасці такога QR-кода. То бок, гэта такая мяккая матывацыя для тых, хто супраць вакцынацыі.

Агульная колькасць захворванняў каронавірусам у Нідэрландах склала каля 2 мільёнаў чалавек. Усяго ў свеце перахварэла на ковід-19 каля 220 мільёнаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: eurotopics.net