Ноч аленяў у Белавежскай пушчы
25 верасня «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае ў Белавежскую пушчу на ноч аленяў.
Праграма:
13.00 – 15.00 Лекцыі ад найлепшых аленязнаўцаў краіны 15.00 – 17.00 Вольны час на ежу i адпачынак 17.00 – 18.00 Навучанне рову аленяў 18.00 – 21.00 Экскурсія ў лес на канцэрт аленяў-равуноў 21.00 – 22.00 Саграваемся ля вялікага вогнішча
Як паўдзельнічаць у ночы аленяў?
Ноч аленяў будзе праходзіць у канферэнц-зале музея прыроды ў Белавежскай пушчы (Каменюкі), каардынаты: 52.572519, 23.801549.
Можна дабрацца на сваiм аўто або аўтобусам да Камянюк з Берасця.
Каб патрапіць на ноч аленяў, абавязкова зарэгіструйцеся. Удзел бясплатны.
Мы вернемся з лесу вельмі позна, таму пры жаданні можаце забраніраваць для сябе адну з гасцініц у Белавежскай пушчы або знайсці аграсядзібу паблізу.
«Ахова птушак Бацькаўшчыны»