Казачны замак Людвіка ІІ Баварскага



Замак казачнага караля Людвіка ІІ Баварскага – мара кожнага турыста. Каб убачыць гэты архітэктурны твор, штогод выпраўляецца 1,3 мільёна наведнікаў. Сярод іх – беларусы.

IMG_5519

IMG_5520

IMG_5522

IMG_5534

Для пабудовы гэтага цуда дойлідства Людвікам ІІ былі выбраны прыродныя дэкарацыі цудоўнай пекнаты – рассечаныя праселінамі скалістыя верхавіны, клякочучыя пералівы горнае ракі і люстравая роўнядзь вазёраў.

IMG_5517

IMG_5518

IMG_5523

IMG_5524

IMG_5538

P1210600

P1210605

Дабудаваны замак быў у 1883 годзе. Нойванштайн, перакладаецца, як Новы лебедзіны камень, як ніводзін іншы архітэктурны твор ўвачавідкі дэманструе мары ды імкненні гэтага „казачнага” караля. Бо замысліўся ён не як арэна дэманстрацыі каралеўскай улады, а як ціхае, зацішнае месца, сваеасаблівы прытулак для самотніка. Менавіта тут Людвік ІІ паглыбляўся ў свет сваіх фантазіяў і мрояў – паэтычны свет Сярэднявечча.

[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/Kdqy0MOPhek”]

Узведзены і аформлены ў стылі сярэднявечных формаў, але насычаны паводле апошніх тэхнічных вынаходак ХІХ стагоддзя (адзінае, што кароль забараніў у замку мець электрычнае святло), Нойшванштайн уяўляе вялікае дзіва архітэктурных узораў гістарызма.

IMG_5521

IMG_5532

IMG_5525

IMG_5527

Турысты не могуць у самім замку рабіць фота і відэаздымкі. Гэты недахоп запаўняюць сувенірныя крамы.

IMG_5542

IMG_5541

Макет замка Нойшванштайн.

IMG_5540

На такім экіпажы можна даехаць да замка ў гару.

IMG_5543

Якуб Сушчынскі, Нойшванштайн, Баварыя