Новы цягнік Гомель — Віцебск застаецца ў раскладзе
У мэтах павышэння ўзроўню транспартнага абслугоўвання насельніцтва Беларуская чыгунка з 27 верасня па 26 кастрычніка прызначыла новы цягнік, які па нядзелях і панядзелках звяжа тры абласныя цэнтры – Гомель, Магілёў і Віцебск.
Цягнік №697/698 будзе адпраўляцца з Гомеля па нядзелях у 17:16 і прыбываць у Віцебск у 23:26. У адваротным кірунку з Віцебска цягнік адправіцца ўжо пасля паўночы – у 1:00 панядзелка і ў 7:36 прыбудзе на станцыю Гомель. У шляху састаў зробіць прыпынак на станцыях Буда-Кашалёўская, Жлобін, Рагачоў, Быхаў, Магілёў, Шклоў і Орша.
Кошт праезду ў плацкартным вагоне ад Гомеля да Віцебска складзе BYN 10,96, а ў купэйным – BYN 15,20.
Падрабязнасці аб раскладзе і кошту праезду вы можаце даведацца праз мабільны дадатак «БЧ.Мой цягнік», на сайце pass.rw.by, а таксама па нумары 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.