Нягледзячы на абмежаванні беларусы працягваюць з’язджаць у Польшчу
Нягледзячы на каронавірус і закрытыя межы, беларусы працягваюць з’язджаць у Польшчу. Асноўныя прычыны – палітычная і эканамічная, распавяла беларуска Ала Савашэвіч, што працяглы час жыве ва Уроцлаве:
– Мы ведаем чаму сюды прыязджаюць. Я думаю, што трэба спрабаваць. Ніхто не кажа, што будзе лёгка, жыццё нідзе не лёгкае, паўсюдна трэба змагацца. Цяпер ёсць арганізацыі, якія дапамагаюць тут беларусам. У гэтым горадзе ёсць свае, якія неяк дапамогуць і падкажуць.
Апошнія статыстычныя дадзеныя па колькасці беларусаў, што прыехалі ў Польшчу — гэта дзесяць тысяч чалавек, якія пасля верасня мінулага году імігравалі ў краіну-суседку. Але кожны месяц з мэтай працы або вучобы дадаткова выязджае да тысячы чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
