Нямеччына з 16 снежня ўводзіць жорсткі лакдаўн



Жорсткі лакдаўн на фоне складанай сітуцыі з каронавірусам працягнецца мінімум да 10 студзеня. Па ўсёй краіне зачыняюцца крамы рознічнага гандлю за выключэннем харчовых, у школах спыняецца вочнае навучанне, зачыняюцца дзіцячыя сады, пастанавілі канцлер ФРГ Ангела Меркель і прэм’ер-міністры 16 федэральных зямель Германіі ў ходзе відэаканферэнцыі, піша Deutsche Welle.

Акрамя харчовых крам, адкрытымі застануцца аптэкі, галантарэі, бензакалонкі, банкі і паштовыя аддзяленні. Прадугледжаны таксама невялікі шэраг іншых выключэнняў. На Каляды 24-26 снежня дазволеныя сустрэчы ў вузкім сямейным коле з удзелам не больш за пяць чалавек без уліку дзяцей да 14 гадоў. На Новы год (31 снежня і 1 снежня) уводзіцца забарона на сходы, грамадзянам настойліва рэкамендуецца адмовіцца ад запуску феерверкаў.

У перыяд жорсткага локдаўна дазваляецца наведванне богаслужэнняў у храмах, але толькі пры захаванні сацыяльнай дыстанцыі і масачнага рэжыму. Спевы ў храмах забараняюцца. На буйныя набажэнствы будуць дапускаць толькі па папярэднім запісе.

З 16 снежня па 10 студзеня грамадзянам рэкамендавана адмовіцца ад паездак у іншыя рэгіёны Нямеччыны ці за мяжу за выключэннем тых выпадкаў, калі гэта абсалютна неабходна.

dw.com