Нямеччына з 20 сакавіка здымае ўсе кавідныя абмежаванні
У Нямеччыне з 20 сакавіка адменяць амаль усе кавідныя абмежаванні, хоць колькасць заражэнняў б’е рэкорды кожны дзень. Аднак пацыенты з каронавірусам займаюць толькі 9% ложкаў, у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі, паведамляе Deutsche Welle.
«Мы не можам і далей ставіць пад варту ўсю краіну, каб абараніць невялікую групу антываксераў», — пракаментаваў новы закон кіраўнік Міністэрства аховы здароўя ФРГ Карл Лаўтэрбах.
Зрэшты, ён будзе ў сіле толькі паўгода, да 23 верасня. Што будзе далей, залежыць ад сітуацыі.