Осла. Будынак Опернага тэатру



Будынак Опернага тэатру знаходзіцца ў цэнтры Осла на беразе Осла-фьёрда. 

Будаўніцтва Опернага тэатра пачалося ў 2003 годзе і доўжылася 4 гады, у 2007 годзе тэатр пабудавалі. 

Перад закладкай падмурку праводзіліся маштабныя археалагічныя раскопкі, каб захаваць рэшткі выкінутых на бераг старых караблёў. 

Адкрыццё Опернага тэатру адбылося 12 красавіка 2008 года пры ўдзеле караля Нарвегіі Харальда Пятага, каралевы Даніі Маргретэ Другой і прэзідэнта Фінляндыі Тар’і Халанен. 

А на беразе фьёрда, насупраць тэатра людзі ловяць скумбрыю.  

І луска скумбрыі блішчыць на сонцы.

Беларускае Радыё Рацыя