Пачала дзейнічаць 50-працэнтная зніжка на праезд прыгарадным транспартам для пенсіянераў



1 траўня ў Беларусі пачала дзейнічаць 50-працэнтная зніжка на праезд прыгарадным транспартам для пенсіянераў.

Штогод у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 траўня па 31 кастрычніка грамадзяне, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, маюць права на зніжку ў памеры 50% кошту праезду ў прыгарадным транспарце. Гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта ад 29 красавіка 2011 года № 176 „Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў” (у рэдакцыі ад 6 ліпеня 2020 года).

Беларуская чыгунка з 1 траўня дае пенсіянерам скідку на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканамкласа, адзначае прэс-служба БЧ.

Льгота не прадугледжваецца ў электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама ў цягніках гарадскіх ліній.

Каб скарыстацца зніжкай, трэба паказаць арыгінал пенсійнага пасведчання як пры куплі білета, так і пры яго праверцы ў вагоне.

belapan.by