Пад Варшавай адкрылі яшчэ адзін міжнародны аэрапорт
У чацвер, 27 кастычніка, адбулося афіцыйнае адкрыццё аэрапорту Варшава-Радам.
Яго будаўніцтва пачалося ў траўні 2019 года. Аднак радамскі аэрапорт прыйшлося закрыць з-за незацікаўленасці пасажыраў і, адпаведна, авіякампаній.
Гэтым разам будзе інакш, бо – як сцвярджалі кіраўнікі – большасць палякаў ляціць на поўдзень Еўропы, а новы аэрапорт мае быць запасным для аэрапорту імя Шапэна.
Першы рэгулярны рэйс прызямліўся сюды 27 красавіка. Гэта самалёт польскіх авіяліній LOT з Парыжа.
Новы ўладальнік, „Porty Lotnicze S.A.” (PPL), з моманту набыцця кампаніі-банкрута, выдаткавала на поўную рэканструкцыю 800 мільёнаў злотых. І некалькі гадоў пераконваў, што на гэты раз фіяска не будзе.
Аэрапорт у Радаме стане для Варшавы трэцім. Акрамя аэрапорта імя Шапэна, частку пасажырскіх перавозак дагэтуль браў на сябе аэрапорт у Модліне.