Падарожжа ў Будапешт
Вугоршчына была першым аб’ектам вераснёўскага нашэсця мігрантаў-мусульманаў. Але цікаўнасць да гэтай краіны ў нас не толькі у звязку з падзеямі сённяшнага дня. Турысты, якіх у Вугоршчыне шмат, адкрываюць, што гісторыя мае заканамернасць у нечым паўтарацца.
Створаная качэўнымі наступнікамі Атылы, Вугоршчына стала аплотам еўрапейскай, хрысціянскай культуры, які змагарным чынам сутыкаўся са светам Азіі. Да тысячагоддзя дзяржаўнасці ў цэнтры Будапешта быў створаны скульптурны ансамбль на пляцы Гэрояў. Архаанёл Габрыэль укараноўвае цэнтральную калону.
Турыстам будзе цікава ўбачыць царкву Мацьяша І Корвіна ў гонар Багародзіцы. Від на царкву з боку рыбацкага бастыёну.
Царква ўкладзена каляровай мазайкай, што выраблена з 250 тыс. паліваных даховак.
Зменшаны макет царквы Мацьяша – турыстам прапануюць датыкнуцца да яго і загадаць жаданне, якое споўніцца.
Рыбацкі бастыён. Тутака ў сярэднявеччы рыбакі гандлявалі і баранілі Буду з боку Дуная. З гары відаць Пештскі бераг з цудоўным будынкам парламенту.
Парламент Вугоршчыны.
Уваход да палаца Шандора – сядзібы прэзідэнта Вугоршчыны
Вось такія рарытэты ездзяць па Будапешце.
Замкі, яшчэ адна разынка Будапешта. Замак Вайдахуняд, дзе знаходзіцца помнік ананімнаму летапісцу.
Асобую ўвагу варта звярнуць на захаванне памяці пра Другую святовую вайну і камуністычнае панаванне ў Краі: Дом тэрора, а таксама помнік на беразе Дунаю – напамін пра масавы растрэл у 1940-м годзе нацыстамі мясцовых жыхароў.
Вугорцы захоўваюць памяць пра вызваленьне Будапешту падчас Другой святовай вайны.
Месца знайшлося і для Джорджа Вашынгтана ў адным з паркаў.
Гэта фота паказывае, як вугорцы жартуюць. Надпіс на сьцягу хатняга сабачкі:„Ахова”.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара