Падарожжа ў пандэмію: Камянец



Самыя цікавыя падарожжы ў пандэмію адбываюцца па Беларусі, дзе кожны абірае да сябе розныя цікавосткі. Гэтым разам мы абралі для сябе Камянец з яго знакамітай вежай.

Амаль 40 кіламетраў з Берасця праляцелі вельмі хутка і таму ўбачыць Камянец мы прыехалі пад вечар, пасля папярэдняга падарожжа.

Вежа, якую памылкова называюць “Белай вежай” паўстала ў Камянцы яшчэ ў ХІІІ стагоддзі дзякуючы валынскаму князю Уладзіміру Васіл’евічу.

Вышыня вежы ўражвае – амаль 30 метраў і з яе вышыні бачныя амаль усе наваколлі. Унутры вежы музей – філія берасцейскага краязнаўчага музея, які распавядае пра гісторыю Камянецкага краю.

Недалёка ад вежы можна ўбачыць на вялікім узгорку Сямёнаўскую Царкву, што з’явілася ў Камянцы ў 1914-м годзе. Падняцца да царквы трэба прайсці вароты і некалькі дзясяткаў прыступкаў, разлічаных на нейкага велікана, а не на простага жыхара Беларусі. Каля царквы можна прачытаць пра гісторыю з’яўлення храмаў на гэтым месцы і адметнасці гэтага месца. Пра гэта паведамляе вялікі бігборд са здымкамі.

У паўсотні метраў ад царквы можна пабычыць яшчэ некалькі мясцовых цікавостак: па-першае, гэта так званы план экскурсіі – “Вялікая гулянка па Камянцы”, які распавядае пра габрэйскае мінулае Камянца.

Ешывы, сінагогі, крамы – гэта толькі маленькая частка гісторыі, што была тут да канца другой сусветнай вайны.

Таксама ў цэнтры Камянца можна пабачыць будынкі старой гімназіі, а таксама савецкія помнікі загінулым у Вялікай Айчыннай Вайне і канешне помнік заснавальніку Камянца.

Агулам на наведванне Камянца мы атдалі троху больш за гадзіну і гэты горад абавязкова паглядзець тым, хто едзе з Берасця ў Гародню на сваім аўто.

Сяргей Апановіч, Берасце-Камянец-Гародня