Падкова зычлівасці ў Друскеніках



У адным з утульных скверыкаў Друскенікаў усталявана арыгінальная скульптурная кампазіцыя. Гэта вялікая падкова-брама, праз якую праходзяць пешаходы і праязджаюць раварысты. Па абодвух баках гэтай падковы змешчаны выявы розных сімвалаў ажно 16 краінаў: Беларусі, Польшчы, ЗША, Ізраілю, Украіны, Фінляндыі, Ірляндыі, Англіі, Расеі, Латвіі, Нямеччыны, Ісляндыі, Нарвегіі, Іспаніі, Эстоніі, Даніі.

Прыкладам, Беларусь сімвалізуе драўлянае сонца, Эстонію – вуж, Польшчу – бусел у гняздзе, Ізраіль – рука Бога, Нарвегію – жолуд і г.д.

Паводле даўняй літоўскай традыцыі падкова ёсць сімвалам шчасця і поспеху, зычлівасці і дабрабыту, гасціннасці і ўтульнасці. Напіс на інфармацыйнай табліцы сведчыць пра тое, што тройчы прайшоўшы праз падкову-браму, трэба за кожным разам крануцца сімвала сваёй краіны. Такім чынам госці гораду пажадаюць дабра Літве і самы адчуюць гасціннасць гораду.

[Not a valid template]Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя