Падоўжаны абмежаванні на наведванне памежнай паласы ў некалькіх раёнах Гомельшчыны



Дзяржаўны пагранічны камітэт падоўжыў абмежаванні на наведванне пагранічнай паласы ў некалькіх раёнах Гомельскай вобласці. Яны былі ўведзены 1 чэрвеня і дзейнічалі да 1 снежня.

Цяпер абмежаванне на наведванне пагранічнай паласы на тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці будзе дзейнічаць да 1 сакавіка 2023 года.

Як растлумачылі ў пагранічным камітэце, у гэты перыяд не будуць выдавацца пропускі ў памежную паласу. Пры гэтым абмежаванні не распаўсюджваюцца на ўласнікаў зямельных участкаў, асоб, якія выконваюць працоўныя (службовыя) абавязкі, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемствах па ахове дзяржаўнай граніцы на названай тэрыторыі.

Беларускае Радыё Рацыя