Пагадненне аб міжнародных чыгуначных зносінах паміж Беларуссю і Латвіяй набыло моц



Пагадненне аб міжнародных чыгуначных зносінах, заключанае паміж урадамі Беларусі і Латвіі, набыло моц 30 траўня 2019 года.

З уваходжаннем у сілу гэтага дакумента будуць створаны спрыяльныя ўмовы для арганізацыі чыгуначных перавозак паміж дзвюма дзяржавамі, адзначылі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

„Рэспубліка Беларусь возьме на сябе міжнародна-прававыя абавязацельствы па інфармаванні аб узнікненні на яе тэрыторыі перашкод для чыгуначных зносін, пра змяненні ў нацыянальным заканадаўстве, якія закранаюць міжнародныя чыгуначныя перавозкі, па рэжыму і бяспецы функцыянавання канкрэтных пагранічных і перадатачных чыгуначных станцый, забеспячэнню на іх пагранічнага, мытнага і іншага кантролю”, — растлумачыў начальнік аддзела чыгуначнага транспарту Мінтранса Юрый Дубіна.

Раней, у сувязі з рэфармаваннем чыгуначнага транспарту Латвіі, аптымізацыяй дзейнасці чыгуначнага транспарту ў Беларусі, зменамі ў нарматыўнай прававой базе, беларускі і латвійскі бакі пагадзіліся аб мэтазгоднасці дэнансацыі пагаднення 1995 года аб чыгуначных зносінах паміж дзвюма дзяржавамі і распрацоўкі новага праекта міжнароднага дагавора.

Новае пагадненне аб міжнародным чыгуначных зносінах было падпісаная 2 кастрычніка 2018 года ў Менску падчас Беларускага транспартнага тыдня.

Па выніках праведзеных унутрыдзяржаўных працэдур пагадненне набывае моц 30 траўня 2019 года. Дакумент прадугледжвае рэгуляванне бесперашкодных перавозак пасажыраў, багажу, грузавых чыгуначных перавозак у адпаведнасці з сучаснымі ўмовамі эксплуатацыі чыгуначнага транспарту ў абедзвюх краінах. Таксама пагадненне будзе рэгуляваць арганізацыю міжнародных чыгуначных перавозак паміж Латвіяй і Беларуссю, у тым ліку пэўныя абавязацельствы перавозчыкаў і персаналу, пагранічны і іншыя віды кантролю, экстраннага і аварыйнага расследавання і іншыя пытанні.

belapan.by