Палац Глазкі ў Расонах можна атрымаць задарма пад інвестпраект
Палац у стылі неаготыкі быў пабудаваны ў 1900 годзе архітэктарам Эдмундам Фрыкам. Сядзіба належала маладому памешчыку Станіславу Глазку.
Палац гэты падобны на рыцарскі замак і мясцовыя жыхары называлі яго «дом сто вокан». Пасля рэвалюцыі 1917 года Станіслаў Глазка з’ехаў за мяжу.
Пасля гэтага ў пабудове месціліся розныя ўстановы, у тым ліку нават турма. Зараз на гэтым месцы ўлады бачаць турыстычны аб’ект і шукаюць інвестара.
Што важна — пад рэалізацыю інвестпраекта сядзібу можна атрымаць задарма. Звяртацца — у Расонскі райвыканкам.
Паводле realty.tut.by
