Паміж Расеяй і Беларуссю аднаўляюцца рэгулярныя аўтобусныя маршруты
«Гомельаблаўтатранс» цяпер вывучае попыт на пасажырскія перавозкі. З 25 сакавіка арганізоўваецца рэгулярны міжнародны маршрут Мазыр — Масква. Калі будзе попыт, адкрыюцца і маршруты да Клінцоў, Навазыбкава, Бранска.
Беларуская чыгунка з 2 мая запускае цягнік Менск — Анапа. Праезд гэтым цягніком прадугледжаны толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі.