Паміж Расеяй і Беларуссю здымаюцца ковідныя абмежаванні ў авіязносінах



Паміж Расеяй і Беларуссю здымаюцца ковідныя абмежаванні ў авіязносінах, паведаміў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Паводле яго слоў, такое рашэнне прынята на урадавай камісіі ў Маскве.

„Да таго, як гэтыя кавідныя абмежаванні былі ўведзеныя, у нас у тыдзень было звыш 200 рэйсаў, цяпер – 36. не думаю, што за два дні адновіцца дакавідны ўзровень, але мяркую, што аднаўленне пойдзе хутка. У тым ліку таму, што будуць, спадзяюся, хутка рэалізоўвацца дамоўленасці і праграмы”, – адзначыў Пуцін.