Пасажырскі цягнік з Менску ў анексаваны Крым запусцяць у траўні
Штодзённы цягнік Масква — Сімферопаль будзе рабіць прыпынак у беларускай сталіцы, пра гэта паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на старшыню праўлення расейскага Рэспубліканскага саюзу турыстычнай індустрыі Філіпа Гулага.
Паводле яго слоў, састаў пачне курсіраваць з 26 траўня. У Менску да яго будуць прычапляцца два пасажырскія вагоны. Білеты ўжо хутка паступяць у продаж.
Фота: kiwitaxi.ru
