Пашыраная зона бязвізу адкрыецца для наведвання 10 лістапада



Урад зацвердзіў парадак наведвання грамадзянамі бязвізавай тэрыторыі „Берасце – Гародня”, а таксама раёнаў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей. Адпаведнае палажэнне замацавана ў пастанове Савета Міністраў нумар 699 ад 14 кастрычніка 2019 года.

Дакумент прыняты ў мэтах рэалізацыі ўказа нумар 300 ад 7 жніўня бягучага года „Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян” і ўступае ў сілу 10 лістапада.

У адпаведнасці з палажэннем, іншаземцы могуць наведваць бязвізавую тэрыторыю „Берасце – Гародня” ў турыстычных мэтах на тэрмін да 15 сутак пры індывідуальным наведванні, а заходнія вобласці пры ўмове перамяшчэння ў складзе турыстычных груп па маршрутах, якія прадугледжваюць наведванне бязвізавай тэрыторыі „Берасце – Гародня”.

Пры сабе замежным грамадзянам неабходна мець пашпарт або дакумент, які яго замяняе яго і прызначаны для выезду за мяжу, і дакумент, што дае права на наведванне бязвізавай тэрыторыі. Гэты дакумент прадастаўляе права на аднаразовы ўезд і выезд з Беларусі.

belta.by