Пашыраны спіс краін, пасля прыбыцця з якіх не патрэбная самаізаляцыя



Міністэрства аховы здароўя Беларусі выключыла яшчэ 12 дзяржаў са спіса краін, пасля вяртання з якіх патрэбная абавязковая двухтыднёвая самаізаляцыя ў сувязі з каронавірусам.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, з пераліку, які вызначаны пастановай урада № 171 ад 25 сакавіка 2020 года „Аб мерах па прадухіленні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19”, 8 ліпеня выключаныя: Алжыр, Андора, В’етнам, Кіпр, Куба, Ліван, Малайзія, Маўрыкій, Новая Зеландыя, Сан-Марына, Тайланд і Туніс.

Раней са спіса выключылі 51 краіну: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Албанію, Аўстралію, Аўстрыю, Балгарыю, Бельгію, Боснію і Герцагавіну, Венгрыю, Германію, Грэцыю, Грузію, Данію, Егіпет, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Злучаныя Штаты Амерыкі, Ізраіль, Ірландыю, Ісландыю, Іспанію, Італію, Казахстан, Канаду, Кітай, Латвію, Літву, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Малдову, Мальту, Манака, Нарвегію, Нідэрланды, Партугалію, Паўднёвую Карэю, Паўночную Македонію, Польшчу, Румынію, Сербію, Сінгапур, Славакію, Славенію, Турцыю, Фінляндыю, Францыю, Харватыю, Чарнагорыю, Чэхію, Швейцарыю, Швецыю, Эстонію і Японію.

Такім чынам, з пераліку на сённяшні дзень выключаныя 63 краіны. „Асобы, якія прыбылі з гэтых краін, не абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь”, — адзначаецца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.

У спісе эпідэміялагічна неспрыяльных па COVID-19 краін застаюцца 112 дзяржаў, у тым ліку суседнія Расея і Украіна.

belapan.by