Паслабленне каранцінных мераў у Швейцарыі



Паслабленне каранцінных мераў працягваецца ў шматлікіх еўрапейскіх краінах. Швейцарыя – не выключэнне.

Ужо адкрылася большасць крамаў, музеі, школы, бібліятэкі, рэстарацыі, бары, частка людзей – без масак, – распавёў беларус, які жыве ў мястэчку Тальвіль (Thalwil), што пад Цюрыхам, Аляксандр Вашкевіч:

– Даведаўся пра каронавірус амаль адразу, як толькі першы выпадак быў у Швейцарыі. Справа ў тым, што я працую на поўдні краіны, у рэгіёне Тэсін ці Цічына, які мяжуе з італьянскай Ламбардыяй. Зусім не дзіўна, што каронавірус прыйшоў у нашую краіну менавіта з гэтага рэгіёну. У прынцыпе, распаўсюд пачаўся менавіта з паўднёвай Швейцарыі. Але зараз сітуацыя выглядае зусім інакш, і вірус распаўсюдзіўся зусім нераўнамерна па ўсёй краіне.

Аляксандр Вашкевіч жыве ў Швейцарыі роўна 10 год. Працуе ў горадзе Лугана (Lugano) на поўдні Швейцарыі, што мяжуе з паўночнай Італіяй, таму перажывае пандэмію фактычна ў цэнтры падзеяў.

Беларускае Радыё Рацыя