Павал Гарбуноў: Трэба пашыраць культуру ветлівых паводзінаў
Часцяком здараюцца дарожныя канфлікты паміж аўтамбалістамі, раварыстамі і пешаходамі, хаця менавіта апошнія валодаюць прыярытэтам, як удзельнікі руху. Як прасоўваецца культура руху сярод пешаходаў і раварыстаў?
Пра гэта распавёў старшыня Праўлення грамадскага аб’яднання „Мінскае роварнае таварыства” Павал Гарбуноў:
– Мы распрацавалі рэкамендацыі, зрабілі відэаролікі, буклет. Гэта ўсё мы будзем распаўсюджваць з гэтай вясны. Мы хочам прасоўваць гэтую культуру ветлівых паводзінаў як для мінакоў, так і для раварыстаў. Гэта па-першае. Па-другое, галоўнае першапачаткова ствараць добрую пэўную інфраструктуру, якая аўтаматычна не дазваляла б людзям памыляцца.
Мінскае роварнае таварыства плануе перадаць прапановы па добраўладкаванню менскіх вуліц для раварыстаў і пешаходаў для разгляду і далейшай рэалізацыі кіраўніцтву горада.
Беларускае Радыё Рацыя