Паветраныя і водныя прагулкі ў Полацку



Упершыню турыстычны сезон у Полацку пачаўся з таго, што ў горад прыбыў цеплаход з Віцебску, які пачаў ладзіць водныя прагулкі па Дзвіне. Гадоў десяць таму Полацак спрабаваў самастоўна наладзіць падобную турыстычную паслугу і нават займеў свой цеплаход. Але скончылася тая спроба няўдала, і полацкі прагулачны карабель некуды знік.

Затое паветраныя прагулкі на верталёце – гэта ўжо мясцовая традыцыя. На гэтых выходных верталёт лётаў над Полацкам да самага змяркання. Магчымасць пабачыць Полацак з птушынага палёту каштуе 180 тысяч рублёў. Але жадаючых заўжды шмат – гэта не толькі турысты, але і жыхары Полацка і Наваполацкага.

Ёсць яшчэ ў Полацку і конны клуб «У Кузі на ранча», які наладжвае конныя вандроўкі. Але гэта ўжо хутчэй у ваколіцах гарада, па маляўнічых мясцінах Полаччыны.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя Фота Таццяны Козік