Павольны пропуск фур на мяжы з Літвой можа захавацца да 15 лютага



Літоўскія мытнікі будуць абнаўляць базы ў пунктах пропуску да 15 лютага. І пакуль афармляюць транспарт у ручным рэжыме, паведаміў тэлеканал „Беларусь 1” са спасылкай на беларускія памежнае і мытнае ведамствы.

За апошнія суткі літоўцы змаглі выканаць дамоўленасці па пропуску транспарта ў сярэднім толькі на 40%. Напрыклад, праз пункты пропуску «Каменны Лог» / «Мядзінінкай» праехалі толькі 152 аўтамабілі пры норме 500, паведамляе officelife.media.

Як паведамлялася, праблему затрымкі аўтамабільнага грузапатоку на мяжы ЕЗ і Беларусі абмеркавалі прадстаўнікі расейскага і беларускага мінтрансаў. Беларускі бок імкнецца паскорыць працэс: напрыклад, павялічана колькасць супрацоўнікаў, якія задзейнічаны ў пламбоўцы транспарту.