Павялічыцца частата авіярэйсаў з Беларусі ў Казахстан



Падчас двухдзённага візіту ў Нур-Султан дэлегацыі Мінтранса Беларусі на чале з намеснікам міністра транспарту і камунікацый Сяргеем Дубіна была дасягнутая дамоўленасць павялічыць частату авіярэйсаў паміж краінамі. Пра гэта паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Як заяўляў раней пасол Беларусі ў Казахстане Павел Уцюпін, павінна вырасці колькасць рэйсаў у чатыры гарады — Нур-Султан, Алматы, Костанай і Акту.