«Пазнай родны Гродна»: бясплатныя экскурсіі ў дзень нараджэння горада



14-га верасня Гародня адзначыць 891-годдзе. Акрамя ўжо звыклых і ўпадабаных гараджанамі і гасцямі канцэртных мерапрыемстваў, аддзелам спорту і турызму Гарадзенскага гарвыканкама сумесна з турыстычнымі арганізацыямі і экскурсаводамі горада будуць арганізаваны бясплатныя экскурсіі па гістарычным цэнтры.

Экскурсаводы пакажуць выдатны горад з таго боку, з якога яго, магчыма, яшчэ не ведалі і не бачылі, паведамляе grodnonews.by.

– Экскурсіі пройдуць па плошчы Савецкай, вуліцы Замкавай, асобна гараджан пазнаёмяць і з гісторыяй Старога і Новага замкаў, – распавядаюць арганізатары. – Цікавай будзе і гісторыя пажарнай каланчы, сінагогі. І, вядома ж, падчас экскурсіі наведаем архітэктурную жамчужыну горада – Каложскую царкву.

Пазнаёмяць гасцей і гарадзенцаў і з іншымі гісторыка-культурнымі аб’ектамі горада.

Дарэчы, колькасць месцаў на экскурсіі абмежавана:

– экскурсія «Шпацыр з гараджанкай» турыстычнай фірмы «СоларТур», пачатак у 10.00, запіс па тэлефоне 80152-60-94-31 (запіс будзе праводзіцца з 9 па 13 верасня з 9.00 да 19.00);

– экскурсія «Летапісны Гродна», экскурсавод Святлана Словік, пачатак у 10.30, запіс па тэлефоне 80152-68-98-05 (запіс будзе праводзіцца з 9 па 11 верасня з 8.00 да 17.00).

– экскурсія «Горад, які ахоўвае анёл» турыстычнай фірмы «Студыя Адпачынку», пачатак у 11.00, запіс па тэлефоне +375 (29) 788-42-67 (запіс будзе праводзіцца з 9 па 13 верасня з 9.00 да 18.00);

– экскурсія «Вечная і абноўленая Каложа», экскурсавод Наталля Храброва, пачатак у 11.00, запіс па тэлефоне 80152-68-98-05 (запіс будзе праводзіцца з 9 па 11 верасня з 8.00 да 17.00).