Найстарэйшая вышэйшая навучальная ўстанова ў Беларусі



Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1968 годзе як філіял Беларускага палітэхнічнага інстытуту. У 1974-ым ён быў ператвораны ў асобны Наваполацкі політэхнічны інстытут, а ў 1993-ым набыў статус універсітэта.

Але насамрэч ПДУ – найстарэйшая навучальная ўстанова ў Беларусі, якая бярэ свой выток ад Езуіцкага калегіюма, што быў заснаваны ў Полацку ў 1581 годзе. І больш таго, у 1812—1820 гг. гэтая ўстанова мела статус акадэміі з правамі ўніверсітэта і была першай вышэйшай навучальнай установай на беларускіх землях. Гэтая пераемнасць пазначана не толькі на эмблеме ПДУ – у былых езуіцкіх мурах сёння навучаюцца студэнты гісторыка-філалагічнага факультэта ўніверсітэта. Навучальныя карпусы гэтага факультэта практычна ўяўляюць сабой музейныя аб’екты.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік