Перад пунктам пропуску Відзы вядзецца рамонт дарожнага пакрыцця
20 гадоў таму
Перад пунктам пропуску Відзы (сумежны літоўскі — Твярачус) 13 і 14 ліпеня праводзяць рамонт дарожнага пакрыцця.

У сувязі з гэтым на памежным пераходзе арганізуюць рэверсіўны рух транспарту, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.
Кіроўцам рэкамендуюць улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак і прытрымлівацца часовай схемы арганізацыі дарожнага руху, а таксама ўлічваць патрабаванні дарожных знакаў.
Беларускае Радыё Рацыя
