Перакулены домік – новая атракцыя Друскенікаў
Курортны гарадок Друскенікі ў суседняй Літве працягвае ствараць усё новыя атракцыі. На цэнтральнай шпацырнай Віленскай алеі, якая вядзе да аквапарку і канатнай дарогі, з’явілася новая забава для дзяцей і дарослых. Гэта перакулены домік, знешняе „аблічча” якога і інтэр’ер ствараюць уражанне і ілюзію перавернутасці свету з ног на галаву.
Уваход у перакулены домік каштуе 3 еўра для дарослых, 2 – для дзяцей, дзеці да трох гадоў пускаюцца ў сярэдзіну атракцыі задарма.
Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара
