„Перамога” і „Уральскія авіялініі” пачнуць лятаць у Менск
Расейскі лаўкостэр „Перамога” запускае рэгулярны рэйс па маршруце Масква – Менск з 28 кастрычніка.
Рэйсы будуць выконвацца з аэрапорта „Унукава” штодня, паведамляе прэс-служба авіякампаніі.
Расейская авіякампанія „Уральскія авіялініі” пачне лятаць у Менск з Пярмі і Екацярынбурга з 26 кастрычніка.
„Для палётаў у Беларусь не патрабуецца віза, замежпаспарт і веданне замежных моў”, – рэкламуе авіякампанія палёты ў Беларусь.