Перасячэнне польска-беларускай мяжы для беларусаў
Пры перасячэнні польска-беларускай мяжы для грамадзян Беларусі сур’ёзных праблем пакуль што не ўзнікае. За выключэннем студэнтаў. Адзінае што — з сабой дазваляецца правозіць рэчы выключна для ўласнага карыстання і вельмі пільны дагляд, — распавяла беларуска, спадарыня Арына:
– Калі я ехала з Польшчы ў Беларусь, на польскай мяжы нічога не пыталіся, проста паставілі штамп і адправілі нас. Мы прайшлі літаральна за дзве хвіліны. На беларускай мяжы студэнтаў не пускаюць. Калі ты едзеш з працы, табе трэба ўсё распавесці, дзе і як. Нам далі анкету, мы яе запоўнілі, гэта анкета на самаізаляцыю на 10 дзён даецца.
Пры перасячэнні польска-беларускай мяжы дзейнічае ўмова — абавязковае праходжанне 10-дзённага каранціну. Але ў параўнанні з Польшчай правілы знаходжання дома і выхаду на вуліцу строга не рэгламентаваныя.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце